Рым: міжнародная сустрэча настаяцельніц жаночых кангрэгацый
3-7 мая ў Рыме збяруцца
каля 800 генеральных настаяцельніц розных жаночых манаскіх супольнасцяў з 75 краін
свету. Яны прымуць удзел у форуме пад назвай, “Не так няхай будзе сярод вас”, натхнёнай
словамі св. Мацвея. Галоўнай тэмай мерапрыемства будзе “ажыцяўленне ўлады паводле
Евангелля”. Генеральныя настаяцельніцы паразважаюць аб сваёй ролі ў супольнасцях,
у якасці служэння. У спецыяльным паведамленні Міжнароднага аб’яднання генеральных
настаяцельніц адзначаецца, што “служэнне кіравання з’яўляецца ключавым момантам для
аднаўлення рэлігійнага апостальскага жыцця”. “Кіраўнік манаскай супольнасці, павінен
быць прыкладам для ўсёй групы і спрыяць камунікацыі ў якую будуць уключаны ўсе яе
члены, пераўзыходзячы гарызантальную і пірамідальную логіку яе структуры”, - гаворыцца
ў дакуменце.
Сёння ў свеце існуе больш за 1900 кангрэгацый да якіх належаць
каля 700 тыс. законніц. У рымскім форуме прымуць удзел 446 законніц з Еўропы, 71 з
Азіі, 108 з Афрыкі, 166 з Паўднёвай і Паўночнай Амерыкаў і 11 з Акіяніі. З удзельнікамі
мерапрыемства сустрэнецца кардынал Жуан Брас дэ Авіс, прэфект Кангрэгацыі па справах
Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.