2013-04-27 12:45:08

Папа Францішак наведае бразільскі нацыянальны санктуарый ў Апарэсідзе


RealAudioMP3 Папа Францішак наведае бразільскі нацыянальны санктуарый Найсвяцейшай Панны Марыі ў Апарэсідзе. Гэта адбудзецца ў рамках Апостальскага падарожжа Святога Айца ў Рыа-дэ-Жанейра з нагоды ХХVIII Сусветнага дня моладзі. Такое паведамленне з’явілася на сайце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Бразіліі. Адначасова паведамляецца, што падрабязная праграма візіту Францішка ў гэту краіну будзе апублікавана 7 мая.

Некалькі дзён таму з візітам у Бразіліі краіне знаходзілася дэлегацыя з Ватыкану, якая пазнаёмілася з ходам падрыхтоўчых прац да сусветнага моладзевага форума. Дэлегацыя сустрэлася з касцёльнымі і грамадскімі ўладамі краіны менавіта ў санктуарыі ў Апарэсідзе. Святы Айцец ужо быў у гэтым санктуарыі у якасці арцыбіскупа Буэнас-Айрэса ў 2007. Ён прымаў удзел у пасяджэнні Рады біскупскіх Канферэнцыі краін Лацінскай Амерыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.