2013-04-27 12:54:21

Папа павіншаваў народы Танзаніі з Днём нацыянальнага адзінства


RealAudioMP3 Францішак павіншаваў народы афрыканскай Танзаніі з Днём нацыянальнага адзінства. “На пачатку майго пантыфіка, я з радасцю давяраю Рэспубліку Божаму Провіду і малюся, каб яе грамадзяне маглі жыць у міры і дабрабыце”, - напісаў у спецыяльнай віншавальнай тэлеграме Святы Айцец. 26 красавіка Францішак скіраваў яе на імя Прэзідэнта Танзаніі Джакіі Кікветэ. Пасля абрання папы Францішка палітык павіншаваў яго ад імя ўсяго танзанійскага народа. Ён напісаў: “Ваша гісторыя любові, клопат і сімпатыя да найбольш няшчасных людзей ва ўсім свеце, не толькі католікаў, дае нагоду радавацца вашаму абранню”. Прэзідэнт назваў гэта “знакам і сведчаннем жывой веры, даверу і гонару”, якім надзяляе Пантыфіка Каталіцкі Касцёл.








All the contents on this site are copyrighted ©.