2013-04-27 13:59:13

Папа заклікаў маліцца за ахвяраў трагедыі ў Бангладэш


RealAudioMP3 Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за ахвяраў трагедыі ў Бангладэш, якая здарылася раніцай 24 красавіка, калі ў выніку разбурэння прамыловага будынку, паводле папярэдніх дадзеных, загінула больш за 300 чалавек. “Далучыцеся да мяне ў малітве за ахвяраў трагедыі ў Даке, у Бангладэш, каб Бог даў суцяшэнне і сілы іх сем’ям”, - напісаў 27 красавіка Пантыфік на сваім акаўнце ў “Твітэры”. Такім чынам Папа выразіў сваю салідарнасць з усімі, хто пацярпеў у выніку трагедыі. На момант разбурэння ў будынку знаходзілася каля 3 120 чалавек. Большасць з іх атрымалася выратаваць, аднак, да сённяшняга дня пад заваламі застаюцца людзі. У будынку вядомым, як “Рана Плаза” размяшчалася прадпрыемства тэктыльнай вытворчасці. Адной з прычын яго разурэння лічыцца эксплуатацыя ў аварыйным стане.








All the contents on this site are copyrighted ©.