2013-04-27 14:36:43

Ватыкан: падрыхтоўка да канфірмацыі са Святым Айцом


RealAudioMP3 27 красавіка на плошчы св. Пятра адбылася рэпетыцыя абраду ўдзялення сакрамэнту бежмавання, які папа Францішак здзейсніць 28 красавіка вернікам з розных краін свету. Між іншых у рэпетыцыі прынялі ўдзел вернікі з Беларусі – Эдуард Зелянко і Ірына Юневіч з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы, а таксама іх сведкі. Рэпетыцыю праводзіў сакратар Папскай рады на новай евангелізацыі кс. прэлат Жазэ Актавія Руіз Арэнас. На ёй, таксама прысутнічаў старшыня Папскай рады на новай евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела, які асабіста паразмаўляў з многімі ўдзельнікамі заўтрашняй цырымоніі. Адзначалася, што мэтай рэпетыцыі абраду сакрамэнта бежмавання, з’яўляецца не столькі клопат пра “эстэтыку” падзеі, колькі падрыхтоўка сэрцаў і спрыянне ўсведамленню важнасці таго, што будзе адбывацца. Кс. Руіз Арэнас, заклікаў вернікаў маліцца і падрыхтаваць уласнае сэрца да прыняцця дароў Святога Духа.

Сакрамэнт канфірмацыі з рук Святога Айца атрымаюць 44 вернікі. Яны прадстаўляюць розныя краіны і ўзроставыя групы. 7 кандыдатаў да бежмавання прыбылі з Афрыкі, 8 – з Амерыкі, 9 – з Азіі, 19 – з Еўропы і 1 з Акіяніі. Такой шырокай геграфічнай прадстаўленасцю, будзе падкрэслівацца паўсюдны характар Каталіцкага Касцёла. Узрост кандыдатаў да бежмавання – ад 11 да 55 гадоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.