Папа Францішак сустрэўся з прэм’ер-міністрам Італіі
26 красавіка папа
Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Італіі Марыё Монці. Cустрэча адбылася
ў Доме св. Марты і доўжылася каля 20 хвілін. Падчас яе размова ішла пра будучыню Італіі,
перспектывы еўрапейскай інтэграцыі, а таксама праблемы звязаныя з феноменам міграцыі.
Аб гэтым паведаміў падчас сустрэчы з журналістамі кіраўнік Залы Друку Апостальскай
Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Паводле яго, прэм-ер-міністр Італіі расказаў Святому
Айцу пра свае аргентынскія карані. Палітык падзяліўся, што яго бацька нарадзіўся ў
аргентынскім горадзе Луян, у якім знаходзіцца, між іншым, вядомы марыйны санктуарый.
Кіраўнік
Залы Друку паведаміў таксама, што прэм’ер падарыў Папе пісьмовы набор колераў сцягу
Італіі, кнігу пра пра каталіцкія катэдральныя касцёлы Еўропы, а таксама сваю ўласную
кнігу аб дэмакратыі ў Еўропе. У сваю чаргу Папа падарыў італьянскаму палітыку зборнік
сваіх першых казанняў, з часу абрання на Пасад св. Пятра, ватыканскія манеты і ружанец.