2013-04-26 11:21:23

Святы Айцец сустрэўся са славутым футбалістам


RealAudioMP3 25 красавіка папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане славутага аргентынскага футбаліста Хавьера Санэці з сям’ёй. “Гэта была эмацыйная сустрэча, бо калі кардынал Берголіа быў абраны Папам, маім першым жаданнем было сустрэцца з ім”, - сказаў капітан італьянскага футбольнага клуба “Інтэр”. Ён адзначыў, што спатканне з Пантыфікам ён успрымае, як прывілей. “Я апынуўся перад простым чалавекам, з вялікім сэрцам, які аддае ўсю сваю энергію, каб дапамагчы вернікам”, - распавёў футбаліст.

Падчас сустрэчы, якая доўжылася амаль гадзіну, Папа і Санэці абмяняліся досведам жыцця ў Італіі і Аргентыне. Асаблівая ўвага была звернута на дзейнасць фонда, які заснаваў Санэці разам са сваёй жонкай для дапамогі бедным аргентынскім дзяцям. Папа Францішак, які вельмі цікавіцца футболам, атрымаў у падарунак ад капітана “Інтэру” яго футболку з номерам 4 і капітанскую павязку са сцягамі Італіі, Аргентыны і Ватыкана. На ёй паставілі аўтографы сам футбаліст і Пантыфік. Акрамя таго Святы Айцец атрымаў у падарунак кнігу аб “Інтэр Кампус”, некамерцыйным праекце футбольнага клуба “Інтэр”, мэта якога, аказанне сацыяльнай дапамогі патрабуючым дзецям з дапамогай моладзевых футбольных праграм.








All the contents on this site are copyrighted ©.