2013-04-25 15:26:54

Іерарх аб кватэры кардынала Берголіа ў Буэнас-Айрэсе


RealAudioMP3 Мараніцкі Патрыярх Антыёхіі, кардынал Бешара Бутрас Раі, падчас свайго пастырскага візіту ў Аргентыну, атрымаў дазвол наведаць сядзібу арцыбіскупа Буэнас-Айрэса, у якой да нядаўняга часу жыў цяперашні Папа. Іерарх падзяліўся сваімі ўражаннямі з агенцтвам “AsiaNews”. “У працоўным пакоі за сталом знаходзіцца добра ўкамплетаваная бібліятэка. Няма тэлевізара, няма кандыцыянера. У спальні няма ніякіх камфартовых рэчаў: стаіць просты ложак. Прыватная капліца вельмі маленькая”, - так іерарх апісаў ўмовы, у якіх жыў Францішак. Кардынал Раі распавёў, што ля ўваходу ў працоўны кабінет арцыбіскупа Буэнас-Айрэса знаходзіцца фатаграфія св. Тэрэзы з Лізьё, на сцяне ў пакоі вісіць крыж, які кардынал Берголіа цалаваў, уваходзячы сюды і выходзячы адсюль. На сцяне яшчэ бачны адбітак яго рукі, які застаўся ад таго, што Святы Айцец нахіляўся, каб пацалаваць крыж, падзяліўся іерарх і дадаў, што на полцы ў пакоі па ранейшаму стаіць фігура св. Францішка Асізскага.








All the contents on this site are copyrighted ©.