2013-04-25 10:54:47

Форум аб гістарычна-экуменічным дыялогу паміж Святым Пасадам і Расіяй


RealAudioMP3 9-10 мая ў Браціславе адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя на тэму гістарычна-экуменічнага дыялогу паміж Апостальскай Сталіцай і Расіяй. Арганізатарамі форума выступілі Папскі камітэт гістарычных навук і Аддзел знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. У арганізацыі форума прынялі ўдзел таксама Інстытут сусветнай гісторыі Расійскай акадэміі навук і Каталцікі ўніверсітэт Братыславы. “Мэтай дыялогу з’яўляецца пазнанне і вызначэнне агульных падыходаў да розных гістарычных пытанняў, якія ўяўляюць агульную цікавасць, пачаўшы з самых старажытных часоў і да нашых дзён”, - сказала Эмілія Храбовец з Папскага камітэта гістрычных навук. Яна паінфармавала, што падчас форума будзе прадстаўлены сучасны стан і ўмовы гістарычных даследаванняў па гэтым пытанні і перспектывы яго далейшага развіцця з выкарыстаннем гістарычных крыніц, якія знаходзяцца ў архівах Ватыкана і Расіі.

У канферэнцыі прыме ўдзел больш за 20 дакладчыкаў з 9 краін Еўропы. Яна будзе праходзіць у 1150-ю гадавіну прыбыцця ў Маравію святых Кірыла і Мятода.








All the contents on this site are copyrighted ©.