2013-04-25 10:08:51

Пантыфік падзякаваў Прэзідэнту Італіі за прыклад


RealAudioMP3 24 красавіка ў тэлефоннай размове папа Францішак падзякаваў Прэзідэнту Італіі Джорджа Напалітана за віншаванні з нагоды сваіх імянін, якія Святы Айцец адзначаў 23 красавіка, а таксама за адданасць прынцыпу адзінства перад абліччам палітычнага крызісу ў Італіі. “Я патэлефанаваў, (...) каб падзякаваць вам за прыклад”, - сказаў Папа і дадаў, што Напалітана заўсёды быў узорам для пераймання для яго. “Сваімі паводзінамі Вы сцвердзілі фундаментальны прынцып суіснавання: калі адзінства важнешае за канфлікт”, - адзначыў Францішак. Святы Айцец падкрэсліў, што Джорджа Напалітана “уразіў” яго сваім рашэннем узяць на сябе абавязкі Прэзідэнта ў складанай палітычнай сітуацыі.

20 красавіка італьянскі парламент абраў 87-гадовага Напалітана Прэзідэнтам краіны. Выбары сталі гістарычнай падзеяй, бо ніколі раней у гісторыі рэспублікі адзін і той жа чалавек не станавіўся прэзідэнтам двойчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.