2013-04-25 16:43:30

Кардынал Скола: сведчанне не пагражае нічыім правам


RealAudioMP3 Складаным, але прывабным заданнем назваў кардынал Анджэла Скола хрысціянскае сведчанне ў палітычным жыцці. На старонках “L’Osservatore Romano” арцыбіскуп Мілана падзяліўся сваімі разважаннямі аб ролі хрысціян у гэтай сферы. Ён нагадаў, што Бэнэдыкт XVI гаварыў аб тэрміновай неабходнасці ўдзелу вызнаўцаў Хрыста ў палітыцы і вырашэнні грамадскіх праблем. Гаворка ідзе не толькі пра тое, каб бараніць уласную пазіцыю ад знешніх нападак, але ўключыць у публічную дыскусію думкі патэнцыяльна падыходзячыя усім. У сувязі з гэтым кардынал Скола звярнуў увагу на важнасць асабістага сведчання, якое павінны даваць хрысціяне, каб зрабіць больш пераканаўчымі свае погляды. “Хрысціянства прэтэндуе на тое, каб адказаць на чаканні і патрэбы ўсяго чалавека і ўсіх людзей, але ў якасці прапановы, а не загаду”, - падкрэсліў іерарх.

Ён нагадаў таксама, што яшчэ ІІ Ватыканскі Сабор падкрэсліваў важную ролю свецкіх вернікаў у жыцці грамадстваў. Паводле яго дакументаў, хрысціяне павінны “асвячаць і ўпарадкоўваць усе зямныя рэчы, з якімі блізка звязаны”. “Гэта не заклік да гегемоніі, але перш за ўсё да прызнання таго факту, што вера якая перажываецца ўпоўні, неад’емна мае антрапалагічную, сацыяльную і касмалагічную актуальнасць, а таксама прыводзіць да канкрэтных палітычных наступстваў. Калі ўласныя перакананні сведчацца ў кожнай сферы чалавечага жыцця, уключаючы палітычнае і практычнае, яны не пагражаюць нічыім правам”, - падкрэсліў кардынал Скола.








All the contents on this site are copyrighted ©.