2013-04-24 12:10:22

Францішак заклікаў да вызвалення сірыйскіх праваслаўных іерархаў


RealAudioMP3 Яшчэ адным сведчаннем драматычнай сітуацыі, у якой прабывае сірыйскі народ, назваў Святы Айцец выкраданне двух праваслаўных іерархаў каля Алепа. Папа з занепакоеннасцю адзначыў, што на гэтай частцы тэрыторыі Блізкага Усходу насілле і зброя працягваюць сеяць смерць і пакуты. Францішак моліцца аб хуткім вяртанні іерархаў у свае супольнасці. “Я зноў кірую заклік, які зрабіў у Велікодную нядзелю аб заканчэнні кровапраліцця”, - звярнуўся Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 24 красавіка. Ён падкрэсліў, што трэба забяспечыць неабходнай гуманітарнай дапамогай насельніцтва Сірыі і шукаць палітычнаага рашэння крызісу.

22 красавіка Мітрапаліт Алепскі Антыёхскай Праваслаўнай Царквы Павел і Мітрапаліт Алепскі Сірыйскай Артадаксальнай Царквы Грыгорыус Іаан Ібрагім былі выкрадзены невядомымі і вывезены ў Турцыю. Аўтамабіль Мітрапаліта Паўла падвергнуўся нападу. Дыякан, які вёў машыну іерарха, быў забіты.







All the contents on this site are copyrighted ©.