2013-04-24 14:16:04

70 тыс. маладых людзей на Дні бежмаваных у Ватыкане


RealAudioMP3 70 тыс. маладых людзей пацвердзілі свой ўдзел 28 красавіка ў Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра з папам Францішкам у рамках Дня бежмаваных. Падчас яе Святы Айцец удзеліць сакрамэнт хрысціянскай сталасці 44 маладым людзям з усяго свету; яны сімвалічна будуць прадстаўляць увесь Касцёл на ўсіх пяці кантынентах. Узрост кандыдатаў розны, самым юным, з Румыніі і Італіі, 11 гадоў, самаму сталаму, з вострава Каба-Вэрдэ, 55 гадоў. Біскупы вызначылі найбольш падрыхтаваных кандыдатаў з мясцовых Касцёлаў, паведаміў галоўны арганізатар Дня бежмаваных, арцыбіскуп Рына Фізікела. Беларусь будуць прадстаўляць Эдуард Зелянко і Ірына Юневіч з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы.

Пасля св. Імшы бежмаваныя разам з сем’ямі будуць мець магчымасць братняга абмену і супольнага святкавання. Папа Францішак уручыць ім у памяць пра гэты момант невялікую, але значную памятку, прызнаўся старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі. У другой палове дня ўсе збяруцца ў Зале Паўла VI у Ватыкане, дзе пачуюць тры важных сведчанні, звязаных з досведам веры і навяртаннем.

Другім важным мерапрыемствам у рамках Года веры стане Дзень брацтваў і народнай пабожнасці. Ён пройдзе ў Рыме 3-5 мая. На яго збяруцца 50 тыс. прадстаўнікоў з усіх куткоў планеты. У 20 рымскіх касцёлах на працягу трох дзён яны будуць мець магчымасць удзелу ў катэхезах і св. Імшах, якія правядуць высокія каталіцкія іерархі, у тым ліку з Рымскай курыі. 5 мая адбудзецца ўрачыстая Эўхарыстыя на плошчы св. Пятра, якую ўзначаліць Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.