2013-04-23 14:05:58

Папа: абнаўленне Касцёла праз зварот да Евангелля і місіянерства


RealAudioMP3 Папа Франішак атрымаў запрашэнне наведаць італьянскі рэгіён Умбрыя і выразіў сваю зацікаўленасць ім. Аб гэтым у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё расказаў Біскуп Асізі Даменіка Сарэнціна, пасля аўдыенцыі ў Святога Айца ў рамках візіта “Ad limina apostolorum”. 22 красавіка Пантыфік прыняў іерархаў з гэтага цэнтральна-італьянскага рэгіёну. Біскуп Сарэнціна прызнаўся, што сустрэча з Папам прайшла ў цёплай братэрскай атмасферы, а падчас яе абмяркоўваліся многія душпастырскія праблемы. Іерарх падкрэсліў, што абранне Пантыфікам імя Францішак з’яўляецца пасланнем і натхненнем, для Касцёла. Паводле яго, Папа жадае абнаўлення Касцёла, якое адбудзецца праз радыкальны зварот да Евангелля і місіянерскую дзейнасць. Пантыфік заклікаў умбрыйскіх іерархаў спрыяць таму, каб Касцёл не быў засяроджаны толькі на самім сабе, але на Езусе Хрысе і абвяшчэнні Евангелля людзям не толькі на сацыяльных, але і экзістэнцыяльных перыферыях, у якіх сэрца б’ецца ў пошуку Бога.








All the contents on this site are copyrighted ©.