2013-04-22 16:36:28

Тэлефанаванне Папы аргентынскаму святару: жэст, большы за тысячу слоў


RealAudioMP3 “Жэстам, большым за тысячу слоў”, назваў тэлефонны званок папы Францішка кс. Сезар Алехандра Пульсінотта, аргентынскі святар, працуючы ў адной з парафій італьянскага Лацыа. Прагучаў тэлефонны званок, падзяліўся з Ватыканскім радыё святар, я ўбачыў на дысплеі напіс “прыватны нумар” і спытаў: “слухаю, хто гэта?”. Мне адказалі: “Я – папа Францішак”. Спачатку я разгубіўся ад такога сюрпрызу. Святы Айцец сказаў мне, што кс. Мігель, наш агульны сябар, падарыў яму маю кнігу, за якую ён хацеў мне падзякаваць, распавёў аргентынскі святар. Францішак сказаў, што ў яго тэлефанаванні няма нічога асаблівага: “Мне здаецца, гэта проста добрыя манеры. Ты даў мне кнігу, а я дзякую табе”, - працытаваў Папу кс. Сезар.

Паводле святара, паміма вялікай дыстанцыі паміж ім, простым пробашчам, і Францішкам, Рымскім Пантыфікам, апошні мае цудоўную здольнасць скарачаць яе праз сваю прастату. Словы Папы аб тым, што “мы павінны ісці да ўсіх людзей”, на думку аргентынскага ксяндза, гэта не нейкі ідэалагічны дыскурс, Папа рэалізуе гэта асабіста.

Кніга, якая была перададзена Святому Айцу, прысвечана кс. Хасэ Габрыэлю Брасэра, аргентынскаму святару, які памёр у пачатку ХХ стагоддзя і неўзабаве будзе беатыфікаваны.







All the contents on this site are copyrighted ©.