Папа накіраваў пасланне ўдзельнікам Эўхарыстычнага кангрэсу ў Коста-Рыцы
Святы Айцец накіраваў
сваё прывітанне ўдзельнікам Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу ў Коста-Рыцы. Ён
праходзіць на тэму: “Эўхарыстыя: Хлеб Жыцця для нашага народа”. Святы Айцец запрасіў
вернікаў да ўмацавання малітоўнага жыцця, ставячы Эўхарыстыю ў цэнтры хрысціянскай
супольнасці, каб такім чынам даць новы імпульс да лепшага абвяшчэння Евангелля. Найсвяцейшы
Сакрамэнт Алтара надзяляе вернікаў моцнай духоўнай энергіяй для пабудовы больш справядлівага
і мірнага свету, паводле жадання самаго Хрыста, гаворыцца ў пасланні, падпісаным ад
імя папы Францішка кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ.