2013-04-22 16:42:57

Папа адзначае 40-ю гадавіну вечных манаскіх шлюбаў


RealAudioMP3 22 красавіка папа Францішак адзначыў 40-ю гадавіну з дня ўрачыстых вечных шлюбаў. Гэта падзея адбылася ў 1973 г., калі Хорхе Берголіа быў святаром ужо на працягу 4 гадоў. Праз некалькі месяцаў ён быў прызначаны правінцыялам Ордэна езуітаў у Аргентыне. Будучы Папа заўсёды падтрымліваў моцную сувязь з езуіцкай супольнасцю і духоўнасцю заснавальніка ордэна, нават калі займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, падчас біскупскага служэння. Праз некалькі дзён пасля абрання на Пасад св. Пятра ён сустрэўся з Генеральным настаяцелем Ордэна езуітаў Адольфа Нікаласам.

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, адзначыў, што 22 красавіка – гэта традыцыйная дата для складання ўрачыстых шлюбаў у Ордэне езуітаў. Імі законнікі заканчваюць доўгі перыяд сваёй духоўнай фармацыі. Гэта дата выбрана не выпадкова, бо менавіта 22 красавіка 1542 г. склалі вечныя шлюбы св. Ігнацый Лаёла і яго першыя паплечнікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.