2013-04-20 13:58:31

Патрыярх Антыёхіі: Папа носіць у сэрцы праблемы сірыйцаў


RealAudioMP3 Папа Францішак носіць у сваім сэрцы праблемы сірыйскага народа. Пра гэта ў інтэрв’ю нашаму радыё расказаў Патрыярх Антыёхіі Ігнацый Юсіф ІІІ Юнан, які 19 красавіка асабіста сустрэўся са Святы Айцом у Ватыкане. Паводле сірыйскага іерарха аўдыенцыя прайшла ў братэрскай атмасферы – атмасферы адкрытасці на складаную сітуацыю Усходніх Цэркваў на Блізкім Усходзе. “Мы змаглі па-сапраўднаму ўбачыць наколькі Святы Айцец адкрыты на нашы пакуты, гатовы дапамагчы – як сваімі малітвамі, так і заклікамі да іншых краін, наколькі гатовы зрабіць усё, каб пакутуючыя краіны маглі жыць у міры і справядлівасці”, - сказаў ён.

Гаворачы пра сітуацыю у Сірыі Патрыярх адзначыў, што праблемы тут вельмі складаныя і існуе рызыка, што іх наступствы могуць перакінуцца і на іншыя краіны, асабліва на Ліван і Ірак. “Мы заклікаем усіх, хто нас слухае, дапамагчы Сірыі: вырашыць праблему не насіллем і зброяй, але спрыяць прымірэнню праз дыялог. Нават калі згода і дыялог здаюцца складанымі, аднак не з’яўляюцца немагчымымі”, - адзначыў Патрыярх Юнан.








All the contents on this site are copyrighted ©.