2013-04-20 11:44:29

Кардынал Уэлле звярнуўся да біскупаў Лацінскай Амерыкі


RealAudioMP3 Пантыфікат папы Францішка, няхай прынясе “новы запал святасці і праўды, адзінства і евангелізацыі, любові і салідарнасці”. З такімі словамі звярнуўся да лацінаамерыканскіх біскупаў кардынал Марк Уэлле, старшыня Кангрэгацыі па справах Біскупаў і Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі. Ён скіраваў спецыяльнае пасланне з нагоды пачатку пантыфіката папы Францішка. У ім іерарх адзначыў, што хрысціянскія супольнасці і народы Лацінскай Амерыкі павінны адчуваць асаблівую блізкасць да Пантыфіка, які паходзіць з іх рэгіёна. У сувязі з гэтым кардынал Уэлле пажадаў, каб на “кантыненце надзеі”, была праведзена “малітоўнай кампанія” у інтэнцыі Папы.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што прыклад і словы Святога Айца заклікаюць “усе краіны Лацінскай Амерыцы і ўсяго свету” да “міласэрнай блізасці, асаблівай увагі да беднасці, болю і надзеі народаў, галоўным чынам бедных і пакутуючых, якім трэба перадаваць навіну пра збаўленне Хрыста”. Кардынал Уэлле заклікаў лацінаамерыканскія епіскапаты паразважаць аб значэнні “кантынентальнай місіі, якую папа Францішак носіць у сэрцы”. “Што значыць, для Касцёла на асобным кантыненце распаўсюджваць Евангелле аж да краю зямлі?”, - гэта пытанне, паводле ватыканскага іерарха “заслугоўвае вельмі сур’ёзнага разважання”.








All the contents on this site are copyrighted ©.