2013-04-20 12:26:29

Ватыканскія музеі запрашаюць на вячэрнія музычныя мерапрыемствы


RealAudioMP3 З 3 мая да 25 кастрычніка, у Ватыканскіх музеях пачынаецца час вячэрніх наведванняў і музычных вечароў. У гэты перыяд, па-пятніцах, пазнаёміцца з экспазіцыямі музеяў можна будзе не толькі ў звычайны час, але таксама і вечарам з 19.00 да 23.00. Акрамя таго, вячэрнім гасцям прапануецца магчымасць паслухаць класічную музыку ў атмасферы старажытных станцаў Рафаэля і тэрасы Пінакатэкі, ў дворыку Яловай шышкі і ў Грыгарыянскім музеі свецкага мастацтва. Музычныя мерапрыемствы будуць адбывацца таксама па пятніцах, з 20.30 да 23.00. Запланавана, што пройдзе 21 канцэрт, на якіх прагучыць музыка Брамса, Дэбюсі, Бетховена, Рэспігі, Мендэльсона, Пьяцолы і іншых кампазітараў. Музакальныя мерапрыемствы пройдуць пад агульнай назвай “Цудоўна чуць”. Іх арганізатарамі, аркамя Ватыканскіх музеяў, з’яўляюцца музейны комплекс каралеўскага палацу Венарыя-Рэале і Дзяржаўная кансерваторыя імя Джузэппэ Вэрдзі ў Турыне.

Спецыяльна для вячэрніх наведвальнікаў дырэкцыя Ватыканскіх музеяў распрацавала серыю экскурсійных маршрутаў, прысвечаных “музычнай іконаграфіі”. Першы з іх называецца “Пінакатэка: музыка, якую трэба убачыць”, а другі “Грыгарыянскі музей свецкага мастацтва і Музей Піа Клеменціна: музычныя сведкі старажытнага свету”.

Пазнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй пра мерапрыемствы, а таксама замовіць білеты і экскурсіі можна на сайце Ватыканскіх музеяў www.museivaticani.va








All the contents on this site are copyrighted ©.