2013-04-20 11:14:33

Ватыканскі іерарх: Францішак зрабіў крокі ў рэалізацыі Сабора


RealAudioMP3 Францішак будзе вялікім Папам, таму што глыбока разумее трывогі гэтага свету і дазваляе ім сустрэцца з Евангеллем. Такое меркаванне 20 красавіка выказаў арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады па справах сям’і у інтэрв’ю італьянскаму выданню “Corriere della sera”. Іерарх адзначыў, што людзі маюць вялікую цікаваць да новага Папы і актыўна наведваюць мерапрыемствы з яго удзелам. “Неверагодна, што плошча св. Пятра заўсёды напоўнена людзьмі, нягледзячы на тое, што ўжо прайшлі эмоцыі, першых тыдняў”, - сказаў ён. На яго думку “прыход папы Францішка – гэта спаўненне мары бл. Яна ХХІІІ, які жадаў, каб дзякуючы Сабору, Касцёл знайшоў сваю вясну”. Паводле арцыбіскупа Пальі, існуе “чырвоная лінія”, якая злумае паміж сабой усе апошнія пантыфікаты – рэалізацыя рашэнняў ІІ Ватыканскага Сабора. “Кожны Папа са сваёй харызмай, яго рэалізоўваў”, - сказаў ён і дадаў, што Францішак, сваімі словамі, жэстамі, і нават выбарам імені, ужо зрабіў важныя крокі ў гэтым накірунку.

“Яго урок заключаецца ў тым, што мы не можам дазволіць сябе апагалагетыку заснаваную на кантрастах, на супрацьпастаўленні веры-розума, Евангелля і людзей. У такім выпадку мы згубім усё. Мы, хрысціяне павінны будаваць мост паміж антытэзамі сучаснасці, “перамычкай” для якога павінна стаць любоў”, - сказаў іерарх. Ён падкрэсліў, што “веруючыя і няверуючыя, ці лепш, веруючыя і гуманісты, павінны знайсці супольнае бачанне, каб пазбегнуць катастрофы”.

Гаворачы пра праблему “маўчання Бога” перад абліччам шматлікіх трагедый, якія здараюцца ў свеце, арцыбіскуп Палья адзначыў, што “Бог, сыходзіць у глыбіні гэтага свету таксама і праз нас”. “І мы, пастыры павінны паглыбляцца ў пеклы зямлі і гісторыі: быць там, дзе ёсць насілле, вайна, несправядлівасць, самотнасць, пераслед хрысціян. Гэта абавязак Касцёла. Выява Францішка, пастыра які павінен пахнуць сваімі авечкамі, застанецца ў гісторыі Касцёла”, - сказаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.