2013-04-19 15:21:37

Папа за Касцёл без ідэалогій


RealAudioMP3 Папа Францішак жадае, каб Касцёл быў свабодны яд якіх-кольвечы ідэалогій і жыў чыстым Евангеллем. “Калі ідэалогія ўваходзіць у Касцёл, калі ідэалогія ўмешваецца ў мудрасць Евангелля, губляецца магчымасць штосьці зразумець”, - адзначыў Святы Айцец 19 красавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты. “Ідэолагі фальсіфікуюць Евангелле. Любая ідэалагічная інтэрпрэтацыя, незалежна з якога боку выходзіць, таго ці іншага, з’яўляецца фальсіфікацыяй Евангелля. А гэтыя ідэолагі – мы назіралі гэта ў гісторыі Касцёла – становяцца ў рэшце рэшт інтэлектуаламі без таленту, маралістамі без дабра, не варта гаварыць пра прыгажосць, таму што ў ёй нічога не разумеюць”, - сказаў Святы Айцец і дадаў, што шляхам Евангелля з’яўляецца выключна любоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.