2013-04-18 11:16:17

Папа Францішак упершыню прыняў даверчыя граматы


RealAudioMP3 18 красавіка папа Францішак упершыню прыняў даверчыя граматы ў новага пасла, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Гаворка ідзе пра дыпламатычнага прадстаўніка Партугаліі Антоніа Альмэйда Рыбейра, які быў прызначаны на гэту пасаду яшчэ 23 студзеня 2013 г. Да свайго прызначэння ён з’яўляўся генеральным сакратаром Міністэрства знешняга гандлю Партугаліі. Акрамя таго, у 2002-2007 гг. быў паслом Партугаліі ў Аргентыне, Парагваі і Балівіі з рэзідэнцыяй у Буэнас-Айрэсе, якраз у перыяд, калі арцыбіскупам тут быў кардынал Хорхе Марыа Берголіа, сённяшні Пантыфік. Антоніа Рыбейра ўваходзіў у афіцыйную партугальскую дэлегацыю на інаўгурацыі папы Францішка.

Апошні раз даверчыя граматы Пантыфіку ўручаліся 15 снежня 2012 г. Тады Бэнэдыкт XVI прыняў іх ад новых паслоў Гвінеі, Сэнт-Вінсэнта і Грэнадзінаў, Нігера, Замбіі, Тайланда і Шры-Ланкі, акрэдытаваных пры Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.