2013-04-18 12:44:13

Ватыканскі іерарх прамовіць казанне ў лютэранскім храме


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, 19 красавіка вечарам прыме ўдзел у экуменічным набажэнстве, якое пройдзе ў лютэранскім храме Рыма. Пастар супольнасці Енс-Марцін Крузэ адзначыў, што ініцыятыва нарадзілася ў ватыканскага іерарха год таму. “Гэта знак жывога экуменізму і доказ добрых адносін паміж католікамі і лютэранамі Рыма”, - лічыць святар. Ён паінфармаваў, што лютэранская літургія адбудзецца на нямецкай мове. Падчас яе прадугледжана казанне, якое прамовяць пачаргова сам пастар і кардынал Кох. Варта нагадаць, што рымскі лютэранскі храм 14 сакавіка 2010 г. наведаў Бэнэдыкт ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.