2013-04-17 12:43:48

Святы Айцец: не ператвараць Касцёл у няньку


RealAudioMP3 Сіла хросту заклікае хрысціяніна мужна абвяшчаць Хрыста таксама ў небяспецы, нават падчас пераследу, лічыць папа Францішак. Паводле яго, гэта тое, што заўсёды адбываецца ў гісторыі, “таму што гэта шлях Езуса”. І гэта ўсведамлялі першыя хрысціяне. Яны былі простымі вернікамі нядаўна прыняўшымі хрост, але знайшлі ў сабе сілы пайсці і абвяшчаць. “Яны мелі веру! Яны чынілі цуды”, - звярнуў увагу Францішак 17 красавіка падчас гаміліі ў капліцы Дому св. Марты.

“Я думаю пра нас, ахрышчаных: ці ёсць у нас гэта сіла? (...) Ці хопіць хросту, ці дастаткова яго для евангелізацыі?”, - спытаў Святы Айцец. Паводле яго, многія хрысціяне думаюць, што “могуць спаць спакойна”, паколькі атрымалі хрост, канфірмацыю, прыступілі да Першай св. Камуніі. Гэта памылка, паколькі многія з такіх згубілі “сілу Духа, якая падштурхоўвае ісці наперад”.

Калі хрысціянін абвяшчае Езуса жыццём, сведчаннем і словам, Касцёл для яго становіцца сапраўднай Маці, а сам ён адчувае сябе яго дзіцём. “Але калі мы гэтага не рэалізуем, Касцёл перастае быць Маці і ператвараецца ў Касцёл-няньку, якая клапоціцца толькі аб тым, каб пакласці дзіцяці спаць. Гэта Касцёл бяздзейнасці”, - заўважыў Святы Айцец і запрасіў вернікаў памятаць пра хрост і адказнасць, якая вынікае з яго.







All the contents on this site are copyrighted ©.