Папа атрымаў падарунак ад сусветнавядомага футбаліста
17 красавіка, на заканчэнне
агульнай аўдыенцыі папа Францішак атрымаў у падарунак футболку з аўтографам свайго
аргентынскага “балельшчыка” Ліянэля Месі. Сусветнавядомы футбаліст, чатырохразовы
ўладальнік “Залатога мяча”, падпісаў “сіне-гранатавую” майку з нумарам “10”, пад якім
грае ў “Барселоне”, спецыяльна для Святога Айца. Падарунак уручылі Папе святары, якія
прысутнічалі на аўдыенцыі. Некалькі тыдняў таму Месі падзяліўся з журналістамі, што
спадзяецца на хуткую сустрэчу са сваім суайчыннікам на Пасадзе св. Пятра, а таксама
адзначыў, што ганарыцца Пантыфікам-аргентынцам.