16 красавіка было
абвешчана аб стварэнні новага ватыканскага фонду, які зоймецца абаронай сям’і. “Міжнарожны
цэнт Сям’і з Назарэту” – так гучыць назва фонду – прадставіў у Ватыкане арцыбіскуп
Вінчэнца Палія, старшыня Папскай рады па справах сям’і. Штаб-кватэра арганізацыі размесціцца
непасрэдна ў Назарэце, яго дырэктарам прызначаны Сальваторэ Марцінэс, кіраўнік руху
“Аднова ў Святым Духу”. Менавіта гэтай касцёльнай асацыяцыі даручана апека над Цэнтрам.
У даследчыцкай і фармацыйнай працы фонда будзе звяртацца ўвага на ролю інстытута сям’і
ў грамадстве, евангелізацыйную функцыю хрысціянскай сям’і, цэнтральную ролю Божага
слова ў жыцці кожнай веруючай сям’і.