2013-04-16 16:17:45

Ватыканскі іерарх: малітва Бэнэдыкта ХVI падтрымлівае пантыфікат Францішка


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI завяршыў свой пантыфікат вялікім актам пакоры, які падрыхтаваў шлях для пантыфікату папы Францішка, лічыць арцыпрэзбітэр ватыканскай базылікі, кардынал Анджэла Камастры. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё іерарх нагадаў словы Папы на пенсіі, які перад сваім сыходам сказаў, што далей будзе служыць Касцёлу малітвай. “Я перакананы, што малітва Бэнэдыкта ХVI падтрымлівае вялікія намаганні папы Францішка і, бузумоўна, акажа вялікі ўплыў на яго пантыфікат і ўвесь Касцёл”, - сказаў кардынал Камастры. Іерарх адзначыў, што адчувае ўдзячнасць да Бэнэдыкта ХVI за яго яснае навучанне. “Мы жывём у эпоху вялікага туману і вялікіх хваляванняў, у эпоху вялікай духоўнай пустэчы”, - лічыць ватыканскі кардынал. Паводле яго, Папа на пенсіі дапамагаў сучаснаму чалавеку разабрацца ў сабе. “Ён нам тысячы разоў нагадваў, што Езус з’яўляецца “рукой Бога”, якая дапамагае нам выйсці з турмы эгаізму і, такім чынам, са сваіх клопатаў, трывог і смутку”, - адзначыў іерарх у 86-ы Дзень нараджэння Бэнэдыкта ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.