2013-04-15 13:43:47

Папа Францішак удзеліць сакрамэнт канфірмацыі двум беларусам


RealAudioMP3 Праграма святкавання Года веры, зацверджаная яшчэ Бэнэдыктам XVI, не будзе змяняцца, паведаміў арцыбіскуп Рына Фізікела ў інтэрв’ю сённяшняй “Avvenire”. Старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі нагадаў, што адна з кульмінацыйных падзей адбудзецца 28 красавіка, калі папа Францішак падчас св. Імшы на ватыканскай плошчы ўдзеліць сакрамэнт бежмавання 40 маладым людзям з усіх кантынентаў. Дарэчы, у іх ліку будуць два прадстаўнікі Беларусі, Эдуард Зелянко і Ірына Юневіч, з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску. Іерарх паінфармаваў, што кожны з маладых людзей атрымае ад Пантыфіка падарунак, не выключана, што Францішак запросіць бежмаваных на абед.

Арцыбіскуп Фізікела адзначыў, што мерапрыемствы Года веры праходзяць на двух узроўнях: дыяцэзіяльным і агульнакасцёльным, як напрыклад Сусветныя дні моладзі ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра у ліпені 2013 г. “Праграма вельмі насычаная, але мы ўпэўнены, што Пан будзе падтрымліваць нас у гэтым радасным апостальскім абавязку”, - адзначыў арцыбіскуп Фізікела.








All the contents on this site are copyrighted ©.