2013-04-15 10:13:02

Кардынал-кансультант: мы зоймемся Ватыканскім банкам і рэформай Рымскай курыі


RealAudioMP3 “Разам з Папам мы зоймемся рознымі тэмамі, у тым ліку справай Інстыта рэлігійных спраў (Ватыканскага банка), і, вядома, рэформай Рымскай курыі, якую многія хацелі б рэарганізаваць”, - заявіў член кардынальскай кансультацыйнай групы пры Пантыфіку, кардынал Оскар Андрэс Радрыгес Марадзьяга. Іерарх паінфармаваў, што ў групы пакуль не было магчымасці сабрацца, але ён упэўнены, што кардыналы-кансультанты будуць шмат размаўляць, перш за ўсё аб тым, што абмяркоўвалася на генеральных кангрэгацыях у перыяд “sede vacante”. Пурпурат пракаментаваў сваё ўключэнне ў кансультацыйную групу пры Папе ў інтэрв’ю тэлеканалу “Tgcom24”. Арцыбіскуп Тэгусігальпа быў прызначаны яе каардынатарам.

“Вядома, мы пастараемся дапамагчы Папе у тым, аб чым нас просіць, - патлумачыў ролю групы кардынал Радрыгес Марадзьяга. - Перш за ўсё размова ідзе пра інфармацыю з першых рук на тэму некаторых, не зусім зразумелых сітуацый. Мы можам прапанаваць яму, кантактуючыся з рознымі біскупскімі канферэнцыямі, пункты гледжання, адрозныя ад тых, якія даходзяць да Святога Пасаду. “Я лічу, што Папа глядзіць у будучыню з вялікай верай, мужнасцю і рашучасцю”, - дадаў пурпурат.







All the contents on this site are copyrighted ©.