2013-04-13 14:07:12

Кс. Ламбардзі: кардынальская група не ў апазіцыі да Дзяржсакратарыяту


RealAudioMP3 Кс. Ламбардзі паясніў, што група з васьмі кардыналаў, створаная 13 красавіка пры Пантыфіку, мае кансультатыўную функцыю, і не будзе прымаць ніякіх рашэнняў. Паколькі размова ідзе аб дарадчай дзейнасці, гэты орган быў названы менавіта групай, а не камітэтам ці камісіяй, звярнуў увагу прадстаўнік Святога Пасаду. Таксама не карэктным было б ужывання слова “дапамога” у выпадку групы, паколькі непасрэднай дапамогай Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам займаецца Дзяржсакратарыят. Сем пурпуратаў, якія ўвайшлі ў яе, прадстаўляюць розныя кантыненты, адзін – працуе ў Ватыкане. Прызначэнне сакратаром біскупа Марчэла Сэмерара, не выпадковае. Папа Францішак даўно ведае іерарха. У 2001 г. падчас Сіноду Біскупаў, калі кардынал Берголіа быў генеральным рэлятарам асамблеі, сённяшні біскуп Альбана быў яе спецыяльным сакратаром.

Кіраўнік Залы Друку адказаў таксама на пытанне, чаму першая сустрэча групы адбудзецца толькі ў кастрычніку. Гэта звязана з тым, што Папа патрабуе некаторага часу, каб пазнаёміцца з “ватыканскай рэальнасцю”. Кс. Ламбардзі адзначыў, што сённяшнее рашэнне ніякім чынам не паўплывае на “рэгулярнасць і інтэнсіўнасць” працы Дзяржсакратарыяту.







All the contents on this site are copyrighted ©.