2013-04-13 14:49:19

Кардынал Бэртонэ: універсітэт – прывілеяванае месца


RealAudioMP3 Прывілеяваным месцам назваў універсітэт кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Менавіта тут, на думку Дзяржсакратара Яго Святасці Папы, спаўняюцца спадзяванні моладзі на культурны і прафесійны рост, дзякуючы чаму маладыя людзі атрымліваюць магчымасць ў далейшым уносіць уклад у пабудову грамадства. Іерарх нагадаў, што інвестыцыя ў адукацыю, гэта падрыхтоўка будучыні грамадства, а інвестыцыя ў каталіцкі ўніверсітэт – уклад у пашану да годнасці чалавека і супольнага дабра.

13 красавіка кардынал Дзяржсакратар скіраваў пасланне ў сувязі з днём Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, які будзе адзначацца ў Італіі 14 красавіка.

Кардынал Бэртонэ пераказаў просьбу Святога Айца, які заклікае італьянскіх католікаў і ўсіх, хто падзяляе хрысціянскае бачанне чалавека і падтрымлівае плённую гармонію паміж навукай і верай, актыўна падтрымаць Каталіцкі ўніверсітэт Найсвяцейшага Сэрца, і такім чынам дапамагчы даследаванням, якія тут вядуцца ў адпаведнасці з этычнымі крытэрыямі.

Кардынал Дзяржсакратар звярнуў увагу на тое, што святкаванне дня Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца з’яўляецца “кульмінацыйным момантам, калі аднаўляецца цесная сувязь паміж універсітэтам і дыяцэзіяльнымі і парафіяльнымі супольнасцямі. Ад імя папы Францішка яго найбліжэйшы супрацоўнік выказаў удзячнасць і падтрымку навуковай установе.








All the contents on this site are copyrighted ©.