2013-04-12 15:36:18

Кардынал: саюз навукі з верай – неабходны


RealAudioMP3 Навука можа стаць сляпой і спрыяць насіллю, калі не будзе звязана з антрапалогіяй, падкрэсліў кардынал Джанфранка Равазі. Папская рада па культуры, якую ён узначальвае, праводзіць у Рыме другую Міжнародную канферэнцыю па дарослых ствалавых клетках. Сюды з’ехаліся выдатныя тэолагі, навукоўцы, медыкі з розных краін, якія актыўна ўдзельнічаюць у дыскусіі аб сувязі навукі і веры. Кардынал Равазі нагадаў аб неадпаведнасці выкарыстання эмбрыянальных ствалавых клетак агульначалавечай культуры як культуры гуманізма. Тым больш, што дарослыя ствалавыя клеткі і даследаванні на іх з’яўляюцца этычнай і маральна апраўданай альтэрнатывай вышэйузгаданаму. Іерарх лічыць прарыў у даследваннях на дарослых ствалавых клетках важным перш за ўсё для перспектывы лячэння цяжкіх захворванняў. Ён заклікаў навукоўцаў не забывацца пра асноўны аб’ект навукі – чалавека і яго годнасці. “Саюз навукі з верай – неабходны!”, - сцвердзіў кардынал Джанфранка Равазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.