2013-04-11 15:03:44

Пантыфік сустрэўся з прэм’ерам Мазамбіка


RealAudioMP3 11 красавіка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Мазамбіка Альберту Вакіна. Як паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы, падчас сардэчнай размовы палітык перадаў віншаванні мазамбікцаў у адрас Папы ў сувязі з яго абраннем на Пасад св. Пятра. Пасля сустрэчы са Святым Айцом афрыканскага палітыка прыняў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Падчас перамоў былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Мазамбікам, якія былі ўмацаваны падпісаннем 7 снежня 2011 г. двухбаковых пагадненняў, ратыфікаваных у мінулым годзе. Была звернута асабівая ўвага на ўклад Каталіцкага Касцёла ў справу міра і развіцця ў краіне, праз яго адукацыйныя, дабрачынныя і медыцынскія праекты. Размова ішла таксама пра некаторыя выклікі, якія стаяць перад Афрыкай.








All the contents on this site are copyrighted ©.