2013-04-10 11:37:47

Святы Айцец моліцца за ахвяр землятрусу ў Іране


RealAudioMP3 Папа Францішак запэўніў у сваёй малітве за ахвяраў землятрусу ў Іране. Гэта адбылося на заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, якая прайшла 10 красавіка. “Я даведаўся аб вялікім землятрусе, які адбыўся на поўдні Ірана і прывёў да гібелі людзей, вялікай колькасці параненных і цяжкага ўрону. Малюся за ахвяр і выказваю маю блізкасць насельніцтву, пацярпеламу ад гэтага бедства”, - сказаў Францішак. Землятрус магутнасцю у 6,3 балы адбыўся 9 красавіка ў паўднёва-заходняй частцы Ірана. У выніку яго, былі разбураны каля 10 невялікіх пасяленняў. Быў нанесены значны ўрон гораду Хармодж, які знаходзіцца ў 35 км ад эпіцэнтра землятрусу. На сённяшні дзень ужо вядома аб больш чым 30 загінуўшых і каля 1 тыс. параненых. Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў горадзе Бушэр, дзе знаходзіцца атамная электрастанцыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.