2013-04-10 11:51:32

Прадстаўнік Святога Пасаду з візітам на Тайване


RealAudioMP3 Бліжэй пазнаёміцца з дынамічнай каталіцкай супольнасцю Тайваня – адна з мэт знаходжання на азіяцкім востраве прэфекта Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, кардынала Жуана Брас дзі Авіса. Іерарх прыбыў cюды 8 красавіка для ўдзелу ў штогадовай сустрэчы мясцовых настаяцеляў законных супольнасцяў і канферэнцыі з нагоды 4-й гадавіны смерці К’яры Любіч, заснавальніцы Руху факаляраў. Кардынал Брас дзі Авіс наведае таксама шпіталі, школы і дабрачынныя структуры. Іерарх сустрэнецца з мясцовай моладдзю і адкажа на яе пытанні. Спатканню надаецца асаблівая ўвага, паколькі яна прымеркавана да сёлетняй Сусветнай сустрэчы моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. На заканчэнне візіту, у нядзелю, 14 красавіка, ватыканскі кардынал адправіць св. Імшу разам з мясцовым духавенствам.








All the contents on this site are copyrighted ©.