Папа спачувае ў сувязі са смерцю кардынала Антанэці
Папа Францішак назваў
вялікай стратай смерць кардынала Ларэнца Антанэці. Іерарх памёр 10 красавіка на 91
годзе жыцця. У тэлеграме на імя Біскупа Навары, Святы Айцец адзначыў, што пурпурат
на працягу шматлікіх гадоў быў руплівым супрацоўнікам Святога Пасаду, асабліва ў якасці
папскага прадстаўніка ў розных краінах, супрацоўніка Дзяржсакратарыяту, а затым –
кіраўніка Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы і папскага дэлегата для базылікі
св. Францішка у Асізі. Пантыфік адзначыў, што пурпурат вызначаўся каштоўнейшым сведчаннем
“плённай святарскай руплівасці і вернасці Евангеллю”.
Са смерцю кардынала Антанэці
Калегія кардыналаў налічвае 205 асоб, сярод якіх 113 маюць права абіраць Пантыфіка.