2013-04-10 11:10:51

Брытанскі дыпламат пра сувязь светапоглядаў Тэтчэр і Яна Паўла II


RealAudioMP3 Брытанскі пасол пры Святым Паcадзе пракаментаваў словы Святога Айца пра памерлую Маргарэт Тэтчэр і яе прыхільнасць хрысціянскім каштоўнасцям у палітыцы. Найджэл Бэйкер заявіў, што “ледзі Тэтчэр была перакананым чэмпіёнам сям’і”. “Варта нагадаць, - сказаў ён - што баранэса прачытала малітву св. Францішка, калі прыбыла на Даўнінг-стрыт у першы дзень на сваёй пасадзе”. Бэйкер падкрэсліў сувязь светапоглядаў Тэтчэр і бл. Яна Паўла II. Менавіта гэта, на яго думку, паспрыяла падзенню камунізма і “адыграла цэнтральную ролю ў імкненні Цэнтральнай і Усходняй Еўропы да свабоды”. “Папа Ян Павел II быў духоўным лідэрам, лэдзі Тэтчэр – палітычным дзеячам, але абодва былі цвёрда ўпэўнены, што таталітарны камунізм быў адхіленнем ад нормы ў гісторыі Еўропы, і нястомна працавалі для адной мэты”, - сказаў дыпламат. Брытанскі амбасадар узгадаў першыя гады сваёй дыпламатычнай кар’еры, якія ён правёў ва Усходняй Еўропе ў пачатку 1990-х гадоў. У той час “вылучаліся дзве асобы – папа Ян Павел II і Маргарэт Тэтчэр”, - падкрэсліў ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.