2013-04-09 12:44:02

Пратэстанцкі лідэр пра “надзвычай братэрскую” сустрэчу з Папам


RealAudioMP3 “Гэта была сустрэча надзвычай братэрская, - пракаментаваў старшыня Рады Евангелічна-Лютэранскай Царквы Германіі Нікалаус Шнайдэр сваю ўчарашнюю аўдыенцыю ў папы Францішка - са шчырым абменам уражаннямі, ад сэрца да сэрца”, - дадаў ён. Пратэстанцкі лідэр правёў пасля спаткання са Святым Айцом спецыяльную прэс-канферэнцыю. Ён спаслаўся на словы Пантыфіка, які лічыць важным, каб усе Цэрквы сведчылі разам агульную веру ў Хрыста і былі сканцэнтраваны вакол Крыжа Езуса. Гэта была першая магчымасць, каб пазнаёміцца, - сказаў Шнайдер - не было прадугледжана ніякай дыскусіі, звязанай з экуменічнымі пытаннямі.

Старшыня Рады Евангелічна-Лютэранскай Царквы Германіі патлумачыў сваё запрашэнне ў бок Пантыфіка паўдзельнічаць у святкаваннях 500-годдзя Рэфармацыі. Паводле Шнайдэра, гэта не будзе ўрачыстасць выключна ўнутрынямецкая або пратэстанцкая; гэта святкаванне з’яўляецца магчымасцю “цэлебрацыі” навяртання да цэнтральнай ролі Евангелля, таму датычыць усіх хрысціян, лічыць ён.

8 красавіка пратэстанцкі лідэр правёў таксама сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, арцыбіскупам Герхардам Людвігам Мюлерам, і старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардыналам Куртам Кохам.








All the contents on this site are copyrighted ©.