2013-04-09 14:13:29

Папа Францішак: больш ніколі не плявузгаць


RealAudioMP3 Святы Айцец адзначыў, што жыццё не праходзіць “на аўтамаце”, яго трэба развіваць, ідучы па складаным шляху, імкнучыся адчуць подых Святога Духа. Паводле папы Францішка, у гэтым можа дапамагчы “пакора”, пра якую амаль забыўся сучасны чалавек, а перашкодай для жыцця ён назваў плявузганне. Святы Айцец узначаліў 9 красавіка раніцай св. Імшу ў капліцы Дома св. Марты. На ёй прысутнічаў ватыканскі медперсанал і працаўнікі губернатарата.

Папа нагадаў, што ў свеце ідзе пастаяннае змаганне паміж Святым Духам і спакусіцелем; гэта адбываецца як на ўзроўні парафій і сем’яў, так і ў адносінах паміж суседзямі і сябрамі. Францішак нагадаў, што хрысціянін не павінен нікога асуджаць, бо адзіным Суддзёй з’яўляецца Бог, павінен умець захоўваць маўчанне, не расказваць пра свае праблемы “усяму кварталу”. “Калі, дзякуючы ласцы Святога Духа, мы здолеем больш ніколі не плявузгаць, гэта будзе вялікім крокам наперад і паспрыяе дабру ўсіх”, - заключыў у сваёй гаміліі папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.