2013-04-09 09:43:48

Папа спачувае ў сувязі са смерцю Маргарэт Тэтчэр


RealAudioMP3 Францішак выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю былога брытанскага прэм’ер-міністра Маргарэт Тэтчэр. У тэлеграме, скіраванай на імя кіраўніка ўраду Дэвіда Кэмерана 8 красавіка, Святы Айцец “з удзячнасцю адзначыў” імкненне памерлай кіравацца хрысціянскімі каштоўнасцямі ў дзяржаўнай службе і “распаўсюджанні свабоды ў сям’і народаў”. Пантыфік давярае душу памерлай баранэсы Божай міласэрнасці і запэўнівае яе сям’ю і брытанскі народ у сваёй малітоўнай памяці, гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. Маргарэт Тэтчэр памерла 8 красавіка ва ўзросце 87 гадоў. Яна займала пасаду прэм’ер-міністра з 1979 па 1990 год і была першай – і пакуль адзінай – жанчынай-прэм’ерам у гісторыі Брытаніі. За цвёрды характар ​​яе называлі “жалезнай ледзі”. У 2002 г. яна перажыла некалькі сардэчных прыступаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.