2013-04-08 11:24:44

Першае за апошнія 35 гадоў благаслаўленне з лоджыі базылікі св. Яна на Латэране


RealAudioMP3 Першы раз за апошнія 35 гадоў Рымскі Пантыфік благаславіў вернікаў з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Яна на Латэране. Гэта адбылося вечарам 7 красавіка, на заканчэнне інгрэса папы Францішка на рымскую кафедру. Апошні раз адсюль звяртаўся да вернікаў бл. Ян Павел ІІ, 12 лістапада 1978 г. – у дзень калі адбыўся яго інгрэс у катэдральны касцёл Рыма. З таго часу, Папы ўдзялялі благаслаўленне толькі з балкона цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра.Вітаючы тысячы радасных пілігрымаў, сабраных перад базылікай св. Яна, папа Францішак звярнуўся да іх з кароткай, імправізаванай прамовай. “Браты і сёстры, добры вечар! Я шчыра дзякую вам за прысутнасць на сённяшняй св. Імшы. Вялікі дзякуй! Прашу вас маліцца за мяне, таму што я гэтага патрабую. Не забывайце пра гэта! Дзякуй усім вам. Ідзем усе разам: народ і біскуп, ідзем наперад у радасці ўваскрослага Езуса. Ён заўсёды побач з намі”, - сказаў Святы Айцец.

На развітанне з вернікамі Францішак удзяліў ім сваё апостальскае благаслаўленне.








All the contents on this site are copyrighted ©.