2013-04-08 11:59:04

Папа прыняў удзел у адкрыцці табліцы з назвай плошчы Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 7 красавіка папа Францішак прыняў удзел у цырымоніі надання плошчы перад базылікай св. Яна на Латэране імя Яна Паўла ІІ. Гэта адбылося перад інгрэсам Святога Айца на рымскую кафедру. Пантыфік прыбыў на плошчу на адкрытым папамабілі, вітаючы па дарозе тысячы жыхароў Вечнага горада. Некалькі разоў ён спыняўся, каб абняць некаторых вернікаў, сярод якіх былі людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Цырымонія надання плошчы імя благаслаўлёнага Папы была вельмі простай і заключалася ў адкрыцці адпаведнай табліцы з надпісам “Плошча Яна Паўла ІІ: Пантыфіка з 1978 па 2005 гг.” Адкрыў табліцу мэр Рыма Джанні Алемана зняўшы з яе тканіну ў выглядзе флага Вечнага горада. Да гэтага плошча назвалася насіла назву св. Яна на Латэране.








All the contents on this site are copyrighted ©.