2013-04-07 09:45:50

Кардынал Валіні: у маі папа Францішак першы раз наведае рымскую парафію


RealAudioMP3 “Жыхары Рыма любяць Папу. Наведваючы некаторыя рымскія парафіі я адчуў ад усіх, у гэтых першых тыднях пантыфікату, іх вялікую любоў, якую яны маюць да Святога Айца”, - сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё кардынал Агасціна Валіні, папскі Вікарый для Рымскай дыяцэзіі. Пурпурат пахваліўся, што шматлікія вернікі прасілі ў яго, каб папа Францішак наведаў іх парафіі. “Я часта пытаўся ў іх: чаму вы маеце такую вялікую любоў да Папы? Некаторыя мне адказалі, што не ведацю чаму, але Пантыфік захапіў іх сэрца”, - адзначыў іерарх.

Паводле слоў кардынала Валіні Святы Айцец надае вялікую ўвагу да жыцця парафій яго дыяцэзіі. “ У маі 2013 г. Папа наведае адну з іх, а пасля летняга перыяда, таксама і іншыя”, - паінфармаваў найбліжэйшы супрацоўнік папы Францішка. Іерарх таксама адзначыў, што ў чэрвені Пантыфік прыме ўдзел у штогадовым кангрэсе Рымскай дыяцэзіі, а ў верасні, на пачатку душпастырскага года, сустрэнецца з усімі святарамі Вечнага Горада. “І гэта сведчыць аб клопаце Папы пра наш Касцёл, каб мы адчулі, што ён з’яўляецца нашым кіраўніком”, - сказаў кардынал Валіні.








All the contents on this site are copyrighted ©.