2013-04-06 15:09:34

“L’Osservatore Romano”: маленькі Хорхе Берголіа не любіў сядзець за партай


RealAudioMP3 Папа Францішак яшчэ будучы маленькім хлопцам не любіў засіджвацца за партай, а завучваў правілы бегаючы па прыступках школы. Пра гэта расказала “L’Osservatore Romano” с. Марыя Ільда, настаўніца аргентынскай школы ў якой вучыўся будучы Пантыфік. Яна падзялілася, што да гэтага часу ў школе існуе лесвіца, якая ўжо стала “часткай гісторыі”. Усе вучні школы вучылі правілы на пальцах ці на паперы, а маленькі Хорхе Берголіа распрацаваў свой уласны “метад”, расказала законніца. Паводле яе будучы Папа “не быў чалавекам які, любіў сядзець за партай, а аддаваў перавагу таму, каб выбягаць вонкі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.