Касцёльная супольнасць Рыма складзе прысягу паслухмянасці Папе
Прысягу паслухмянасці
папе Францішку складуць прадстаўнікі ўсіх кампанентаў касцёльнай супольнасці Рыма.
Пра гэта расказаў 6 красавіка кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай
Сталіцы. Ён адзначыў, што падчас інгрэса папы Францішка на рымскую кафедру, які адбудзецца
7 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране, прысягу паслухмянасці Святому Айцу прынясуць:
Вікарый для Рымскай дыяцэзіі, віцэрэгент, дапаможны біскуп, пробашч адной з рымскіх
парафій, віцэ-пробашч, дыякан, законнік, законніца, адна сям’я і два маладых чалавека
– хлопец і дзяўчына. Кс. Ламбардзі нагадаў, што падчас інаўгурацыйнай св. Імшы на
пачатак пятровага служэння Біскупа Рыма, якая адбылася 19 сакавіка, ад імя ўсёй Калегіі
Кардыналаў прысягу на вернасць Папе склалі шэсць пурпуратаў.