2013-04-06 12:45:23

Ватыкан: выходны дзень на імяніны Папы


RealAudioMP3 23 красавіка папа Францішак – Хорхе Берголіа – будзе адзначаць свае імяніны. У гэты дзень Касцёл мае літургічны ўспамін св. Юрыя ці св. Хорхе, як гэта імя гучыць на іспанскай мове. З нагоды імянін, па традыцыі, пацверджанай папам Францішкам, 23 красавіка было абвешчана ў Ватыкане выходным днём. У гэты дзень не будуць працаваць вытыканскія ўстановы і дыкастэрыі. Такая традыцыя існуе ўжо даўно. У часы пантыфіката Яна Паўла ІІ – Караля Вайтылы – імяніны Папы адзначаліся 4 лістапада, у дзень літургічнага ўспаміну св. Карла Барамея. Імяніны Бэнэдыкта XVI – Ёзэфа Ратцынгера – адзначаліся 19 сакавіка – у свята св. Юзафа і гэты дзень таксама быў выходным у Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.