2013-04-05 15:22:36

Папа: збаўляе Езус, а не магі і варажбіткі


RealAudioMP3 Папа Францішак нагадаў, што ні ў кім іншым няма збаўлення, апроч Езуса. Пантыфік узначаліў 5 красавіка св. Імшу ў капліцы Дому св. Марты. Падчас гаміліі ён узгадаў эпізод са свайго жыцця ў Буэнас-Айрэсе, дзе ў мясцовай архідыяцэзіяльнай курыі працаваў на працягу 30 гадоў адзін просты чалавек, бацька 8 дзяцей. Закончыўшы працу, гэты мужчына заўсёды казаў слова “Езус!”. Аднойчы будучы Папа пацікавіўся, чаму ён робіць гэта. “Калі кажу: Езус – адчуваю сябе моцным, магу працаваць, адчуваю, што Ён побач са мной, што клапоціцца пра мяне”, - адказаў гэты “просты чалавек, які не вывучаў тэалогіі, меў толькі ласку хросту і моц Святога Духа”, - адзначыў Пантыфік і дадаў, што свет пакладае надзею на шматлікіх “збаўцаў”, але яго збавіць толькі імя Езуса. Святы Айцец звярнуў увагу, што многія, для вырашэння сваіх праблем, звяртаюцца да магаў і варажбітак. Але збаўляе толькі Езус, і хрысціяне павінны “даваць гэтаму сваё сведчанне! Ён – адзіны Збаўца!”, - падкрэсліў Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.