2013-04-05 13:17:41

Кардынал: супрацоўнікі Рымскай курыі аддана дапамагаюць Папе


RealAudioMP3 “СМІ наўмысна скажаюць вобраз супрацоўнікаў Рымскай курыі”,- перакананы 78-гадовы кардынал Сантас Абрыль-і-Кастэла ў інтэрв’ю агенцтву “Europa Press”. Іспанскі пурпурат сцвердзіў, што большасць працуючых у Курыі маюць “вялікае пачуццё абавязку дапамогі Папе”. Арцыпрэсбітэр базылікі Санта Марыя Маджорэ прызнаўся, што і Курыя не застрахавана ад памылак, бо складаецца “з жывых людзей з усімі іх абмежаваннямі”. Аднак, яны імкнуцца працаваць з надзвычайнай адданасцю з адзінай мэтай – зрабіць як найбольш “на карысць Касцёла і дапамагчы ў гэтым намаганні Святому Айцу”, - падкрэсліў кардынал, які з 1985 па 2011 гады знаходзіўся на дыпламатычнай службе Святога Пасаду.

Кардынал Сантас Абрыль-і- Кастэла, член Кангрэгацыі па справах Біскупаў і віцэ-камерленг Апостальскай палаты, падкрэсліў пераймальнасць апошніх трох Пантыфікаў у дакладным следаванні веравучэнню Касцёла і адкрытасці на сацыяльную рэчаіснасць чалавецтва. Ён лічыць, што кожны папа “мае выбітную індывідуальнасць”. Іспанскі пурпурат, які прымаў удзел у канклаве, адзначыў, што кардынал Хорхе Марыа Берголіа заўсёды вызначаўся сардэчнасцю і братэрствам ў адносінах да усіх і да яго асабіста.








All the contents on this site are copyrighted ©.