2013-04-05 15:20:14

Епіскапат Паўднёвай Карэі просіць Папу дапамагчы ў вырашэнні канфлікту


RealAudioMP3 Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Паўднёвай Карэі, арцыбіскуп Пэтэр Канг У-іл, папрасіў папу Францішка звярнуцца да кіраўнікоў Карэі, Расіі, ЗША і Кітая, каб яны сур’ёзна заняліся праблемай міра на Карэйскім паўвостраве, бо вайна ў гэтай частцы свету стане катастрофай для ўсяго чалавецтва. Арцыбіскуп Сеула падзякаваў Пантыфіку за яго малітву за Карэю. Паводле іерарха, прычынай цяперашняга канлікту з’яўляецца цяжкая эканамічная сітуацыя ў Паўночнай Карэі, дзе мільёны жыхароў галадаюць і падвяргаюцца пераследу. У такой сітуацыі кіраўніцтва краіны шукае знешняга ворагу, каб адвесці ўвагу народа ад унутраных праблем.

Іерарх нагадаў, што католікі Паўночнай і Паўднёвай Карэй пачалі спецыяльную “Кампанію малітвы на карысць прымірэння”.








All the contents on this site are copyrighted ©.